Спорт

Квіткі на матч БАТЭ — «Хапаэль» паступяць у продаж у суботу

Квіткі можна купіць і ў Мінску, і ў Барысаве. Цана: 20, 30 і 50 тыс. рублёў.

Касы барысаўскага гарадскога стадыёна адчыняцца ў 11.00 18 жніўня, сталічнага «Дынама» — у 14.00.\

Яны будуць працаваць: Барысаў: субота, нядзеля, панядзелак — з 11.00 да 17.00 (абед — 14.00–15.00). Мінск: субота — з 14.00 да 21.00, нядзеля — з 10.00 да 21.00, панядзелак, аўторак — з 9.00 да 21.00, серада — з 9.00 да 22.15 (без перапынку на абед), паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Цана квіткоў залежыць ад катэгорыі: 1-я — 50 000, 2-я — 30 000, 3-я — 20 000 рублёў.

У Барысаве будуць прадавацца квіткі на сектары 1 (ад 20 шэрагу і вышэй), 2 (1-я катэгорыя), 3, 4 (2-я катэгорыя) і 6 (3-я катэгорыя).

У Мінску — на сектары 13, 14, 28 (ад 20 шэрагу і вышэй), 29 (ад 20 шэрагу і вышэй) (1-я катэгорыя), 12, 15, 26, 27 (2-я катэгорыя), 25 (3 -я катэгорыя).

Сектар 5 зарэзерваваны за фанатамі БАТЭ, сектар 10 — за ізраільскімі заўзятарамі.

Матч плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ (Барысаў) — «Хапаэль» (Кір’ят-Шмона) пройдзе 22 жніўня ў Мінску на стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 21:45.
Матч у адказ пройдзе ў Ізраілі 28 жніўня. Пераможца двубою выйдзе ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Схема сектароў стадыёна «Дынама»

БАТЭ пачынаючы з восені 2008 года пастаянна гуляе ў групавых турнірах ЛЧ і ЛЕ. У 2008/2009 і 2011/2012 барысаўскі клуб выступаў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, у 2009/2010 і 2010/2011 — у групавым турніры Лігі Еўропы. У любым выпадку беларусаў чакае вялікая футбольная восень. Пытанне толькі якая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць