Грамадства11

ДАІ папярэджвае пра масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М4 Мінск — Магілёў

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, у мэтах стабілізацыі становішча на дарогах краіны, арганізацыі бяспекі дарожнага руху ў выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць па папярэджанні і спыненні грубых парушэнняў правіл дарожнага руху, якія ўчыняюцца вадзіцелямі і пешаходамі.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ нададуць выяўленню пры дапамозе сістэмы ідэнтыфікацыі дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў «Аўтаўраган» вадзіцеляў, якія не маюць ці пазбаўлены правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.

На вечар пятніцы і выхадныя дні запланаваны масіраваныя адпрацоўкі аўтадарогі М-4 Мінск — Магілёў, адпрацоўкі аўтадарог М-8 мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны, М-6 Мінск — Гродна, Р-23 Мінск — Мікашэвічы.

Сіламі мясцовых ДАІ арганізуюцца: правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыях Жлобінскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці; адпрацоўка Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага і Іўеўскага раёнаў Гродзенскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Бабруйскага, Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці; адпрацоўка Полацка і Наваполацка, Расонскага, Верхнядзвінскага і Аршанскага раёнаў Віцебскай вобласці; кантроль на аўтадарогах Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці; рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Кобрынскага, Столінскага, Бярозаўскага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці; адпрацоўка Мінскай кальцавой аўтадарогі.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Дзяржынскі, Крупскі, Барысаўскі і Мінскі раёны.

Запланавана правядзенне сумесных мерапрыемстваў па арганізацыі бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі памежных раёнаў Брэсцкай і Мінскай абласцей, абмен нарадамі ДПС ДАІ памежных раёнаў: Ляхавіцкі — Клецкі; Лунінецкі — Салігорскі; Баранавіцкі — Нясвіжскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць