Культура22

У Гарошкаве прайшло свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса

Свята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я!» у гонар Анатоля Сыса (1959–2005) прайшло 27 кастрычніка ў Гарошкаве (Рэчыцкі раён).

26 кастрычніка Сысу споўнілася б 53 гады. На радзіму паэта сёлета (свята паэзіі праходзіць у восьмы раз) прыехалі вядомыя літаратары, навукоўцы, барды, гісторыкі, аматары яго творчасці.

Мерапрыемства пачалося з наведвання могілак, дзе пахаваны паэт.
На помнік, створаны Генікам Лойкам і ўсталяваны некалькі гадоў таму, быў павязаны ручнік, сатканы актывістамі маладзёжнай краязнаўчай арганізацыі «Талака» і супрацоўнікамі філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці.

Свята паэзіі працягнулася на падворку дома, дзе нарадзіўся і рос Анатоль Сыс.
Тут плануецца з цягам часу адкрыць музей паэта, і зараз ужо тут ёсць некаторыя экспанаты.

Паэт Анатоль Вярцінскі падзяліўся сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Анатолем Сысом — на Дзядах у 1987 годзе, калі ўпершыню публічна менавіта з вуснаў маладога паэта прагучалі прозвішчы расстраляных літаратараў; на пахаванні Васіля Быкава, на святкаванні 30-годдзя самога Анатоля Сыса ў Доме літаратара. Свайго калегу Анатоль Вярцінскі назваў «першым жыццялюбам» і «апосталам паэтаў, які потым будзе сілкаваць нас, творцаў».

Галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч выказаў меркаванне, што наступіць час, калі свята паэзіі ў Гарошкаве ператворыцца ў вялікае нацыянальнае свята,
і падзякаваў усім яго удзельнікам за тое, што ўдалося захаваць традыцыю збірацца тут у канцы кастрычніка штогод. «Да арганізацыі свята ў Гарошкаве спрычыніўся і Алесь Бяляцкі, які ў 1987 годзе разам з Анатолем Сысом праводзіў першы мітынг, прысвечаны рэпрэсаваным літаратарам. Шкада, што сёння няма з намі Анатоля, няма з намі пакуль і Алеся», — адзначыў Пятровіч.

На падворку ў Гарошкаве прагучалі песні на беларускай мове, якія выканалі барды Зміцер Бартосік, Таццяна Беланогая, Эдуард Акулін, прайшлі прэзентацыі новых кніг: «Святая вада» (аўтар Ларыса Раманава), «Стрэмка» (першая кніга Сяржука Сыса — сваяка Анатоля Сыса) і «Около облака» (Генадзь Лапацін).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну37

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць