Грамадства3939

Ліміты на электрычнасць: хто выйграе, а хто прайграе?

Укласціся ў прапанаваныя міністэрствам ліміты цалкам рэалістычна.

У Беларусі ўвядуць ліміты на спажыванне электраэнергіі, адпаведныя дакументы падрыхтавала Мінэнерга. Мяркуецца, для кватэр з газавай плітой лімітаваны сацыяльны тарыф складзе 150 кВт · г, для кватэр з электраплітой — 250 кВт · г у месяц. Пры гэтым, колькасць жыхароў кватэры не будзе ўлічвацца.

Аб'ёмы спажытай электраэнергіі да 300-400 кВт · г абыдуцца гаспадарам кватэр на 30% даражэй, а за астатнюю спажытую электраэнергію аплата будзе ажыццяўляцца па сабекошце.

Упершыню гэтую прапанову Мінэнерга агучыла ў студзені. Зроблена гэта было ўслед за ўрадам, які прапанаваў іншыя лічбы — 107 кВт · г на гаспадара кватэры плюс па 30 кВт•г на кожнага члена сям’і. Усё, што звыш нормы, урад прапаноўваў аплачваць па тарыфе, утрая даражэйшым.

Як бачым, перамагла ініцыятыва міністэрства. Хто выйграе, а хто прайграе ад гэтага?

Прапанова Мінэнерга — 150 кВт-г

1 чалавек — 150 кВт-г

2 чалавекі — 150 кВт-г

3 чалавекі — 150 кВт-г

4 чалавекі — 150 кВт-г

З простых падлікаў вынікае, што варыянт, прапанаваны Мінэнерга, зачэпіць тыя сем'і, дзе ў адной кватэры (доме) жывуць чатыры ці пяць чалавек. Тры чалавекі ў 150 кілаВат лёгка ўпісваюцца, нават у зімовы перыяд.

Праверана на сабе

Сам я жыву ў Заслаўі ў доме з электраплітой. Адпаведна, паводле новых правілаў ліміт для нашай сям’і складзе 250 кВт · г. Сям’я складаецца з трох чалавек — двое дарослых і маленькае дзіця. У кватэры рэгулярна працуе халадзільнік, некалькі разоў на тыдзень карыстаемся пральнай машынай, па некалькі гадзін у дзень — камп’ютарам. Акрамя таго, электраэнергію «цягнуць» прас, электрачайнік і ЗВЧ-печка. Ну, і лямпачкі. Як бачыце, нічога лішняга.

За тры гады жыцця ў гэтым доме вызначылі для сябе некалькі пікавых момантаў, калі мы наблізіліся да перавышэння планкі ў 250 кілават. Першы такі выпадак здарыўся анамальна халоднай зімой 2010 года. У зімовы перыяд у нашай кватэры кватэра халодна, у моцныя маразы тэмпература вагаецца ў межах 16-18 градусаў. У тую зіму мы па некалькі гадзін грэлі паветра электрычным абагравальнікам. Акурат тады, лічыльнік рэгулярна паказваў то 200, то 215 кілават. Праз год мы набылі больш сучасны і эканомны абагравальнік, і паказчыкі спажывання электраэнергіі спаўзлі за адзнаку 200.

Другі момант — нараджэнне дзіцяці. Пральная машынка працавала па некалькі разоў у дзень, часцей даводзілася працаваць з дому. У тыя першыя некалькі месяцаў мы ізноў прыгадалі пра 200-210 кілават.

У звычайным рэжыме за месяц у нас набягае 150-170 кВт · г.

Жончыны бацькі жывуць у Белаазёрску. Акрамя іх, у трохпакаёўцы жывуць цёшчыны бацькі. У кватэры працуе лядоўня, тэлевізар глядзяць па некалькі гадзін, рэгулярна карыстаюцца мікрахвалёўкай і ноўтбукам. Зімой сям’я спажывае каля 130 кілават, летам — на 10-15 менш.

Як паменшыць выдаткі электраэнергіі

— замяніць звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя,

— па магчымасці, ідучы на працу або з’язджаючы ў адпачынак, варта выключаць бытавую тэхніку з разетак — электрапрыборы спажываюць электраэнергію нават у рэжыме чакання,

— часцей карыстацца ноўтбукам, а не стацыянарным камп’ютарам: апошні ў разы больш спажывае электраэнергію.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць