Архіў

Зьміцер Бартосік. Сумны БэНэФiс хросту

№ 11 (132) 1999 г.


Сумны БэНэФiс

"Эх, паслаў жа Бог суседа, — наракаў сябра, дзелячыся са мною патаемным. — Ды калi б ня тая Расея, гэта ж якая тут краiна магла б быць. Эўрапейская, адным словам". Я не пагадзiўся. Калi б з Усходу Беларусь межавала не з Расеяй, а, напрыклад, зь якой Лiмонiяй, дык беларусы зараз ахвотна размаўлялi б па-лiмонску. Таму што за гонар азвацца беларусам заўжды трэба плацiць. I не заўсёды непаразуменьнем у чарзе па каву. Зрэшты, ня мы першыя пра гэта думаем...

Размова адбывалася на турбазе пад Мiлавiдамi, месцам самай драматычнай бiтвы паўстаньня 1863-га году. Нацыяналiсты першага прызыву — колiшнiя майстроўцы, талакоўцы ды тутэйшаўцы — прыбылі на дзесяцiгадовы юбiлей Канфэдэрацыi Беларускiх Суполак. Сабралася больш за сотню чалавек, што прыехалi з розных куткоў краiны хто на чым пасьпеў. Хто на аўтобусе, хто на дабiтым опэлі, хто на лiмузыне. Цырымонныя абдымкi, прыўкрасны сум у вачах, абавязковыя ў такiх выпадках "а памятаеш?" — усё адпавядала сходцы ветэранаў. Толькi, што не генэралаў, i не пераможцаў.

... Мяне ў тыя далёкiя часiны тут не было. Тым цiкавей разглядаць фотаздымкi дзесяцiгадовай даўнiны. Колькi аптымiзму і ўпэўненасьцi ў тых вачах. З такiмi тварамi можна iсьцi на любую вайну. Перамога нiкуды не падзенецца. Зрэшты, людзi на здымках не сумнявалiся ў ёй. Хтосьцi бачыў сябе ва ўладных габiнэтах, хтосьцi — варацiлам нацыянальнага шоў-бiзнэсу, кагосьцi вабiла доля талеравага мiльянэра. Але нiхто зь iх ня мог тады прыгназаваць дзень сёньняшнi. У якiм галоўныя ролi дасталiся iншым акторам. I можна наракаць хоць на бяздарнага рэжысэра, хоць на няўдзячную, пасыўную публiку, што не прасякнулася глыбiнёю прапанаванай драмы, хоць на ўвiшных гастралёраў з суседняга балагану. Цiкавейшым бэнэфiс ужо ня будзе.

Замест настальгiчных успамiнаў пад гарэлку, прысутныя, як у часы палкага юнацтва, памалiўшыся па грэка-каталiцку, заварылi дыскусію наконт далейшай барацьбы. Ды сьмелыя прамовы ня здолелi схаваць пануючай разгубленасьцi перад падступным часам. Нехта невясёла пажартаваў: "Лукашэнка, пэўна, у пятлю палез, прачуўшы, што мы зноў разам".

Я зрабiў намаганьне ўявiць наступныя дзесяць гадоў па самым невясёлым сцэнары. Дзявяты год новага тысячагодзьдзя. Лукашэнку пяцьдзясят пяць. Ён па ранейшаму пры ўладзе й кожнаю вясной традыцыйна лётае ў Маскву па iнтэграцыю, а апазыцыя прызначае й праводзiць чарговыя выбары. Рэйтынг ППРБ упаў ажно да 36 працэнтаў. Што ўжо мала цiкава нават тым, хто зьехаў.

Эканомiка, як заўжды, на мяжы калапсу. Мiнiмальны заробак, улiчваючы сёньняшнiя тэмпы iнфляцыi, раўняецца аднаму мiльярду зайцоў. Але жыць можна...

Хацеў засмуцiць сябе сумнай будучыняй, але не атрымалася. Нават той факт, што мне празь дзесяць гадоў будзе ажно сорак, ня выклiкаў канвульсіяў. Лета ж пачалося! Самае сапраўднае, зь небам, сонцам i травою. Карцела боўтнуцца ў ваду й абапiцца лiдзкiм пiвам. Што й было зроблена. Загадваць на тэму будучынi зусiм расхацелася. Тым больш, адно ў ёй застанецца пэўным — пiва будзе па кiшэнi ўсiм, беларускiя кабеты па ранейшаму будуць самымi прыгожымi ў сьвеце i нiшто, як i сёньня, ня зможа замiнаць самавыяўляцца ў слове. Акрамя, вядома, сьмерцi. Можа, сапраўды, слова — адзiнае, дзеля чаго тут варта жыць? А за што ж яшчэ iшоў няроўны бой пад вёскай Мiлавiды 136 гадоў таму?

Зьміцер Бартосік


Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі42

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць