Улада22

У Нясьвіжы вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг

Насту Азарку пры гэтым затрымалі.

Актывістку незарэгістраванага «Маладога фронту» Насту Азарку затрымалі пры спробе вывесіць побач з Нясьвіскім райвыканкамам бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Дзяўчыну затрымалі 2 ліпеня аб 23‑й гадзіне на цэнтральнай плошчы Нясьвіжу побач з будынакам райвыканкаму. Наста спрабавала замацаваць на слупе бел‑чырвона‑белы сьцяг. Яе затрымалі і адвезьлі ў мясцовы РУУС. Ноч Наста правяла ў пастарунку. Адпусьцілі яе толькі а 12‑й гадзіне наступнага дня. Быў складзены пратакол аб адміністратыўным парушэньні. Дзяўчыне паведамілі, што ў хуткім часе могуць выклікаць па тлумачэньні.

Наста фігуруе ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць рэгіянальных актывістаў «Маладога фронту» за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі.

Апошні раз Насту Азарку затрымлівалі ў траўні за вывешваньне расьцяжак.

Сямён Печанко

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць