Грамадства

Золатаву, Лойка, Таўкачову і іншых супрацоўнікаў Tut.by пакідаюць пад вартай — у СІЗА

Затрыманых супрацоўнікаў Tut.by пераводзяць у СІЗА №1 на Валадарскага.

Сярод падазраваных супрацоўнікі рэдакцыі — галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактар Вольга Лойка, журналістка Алена Таўкачова — якія не мелі дачынення да фінансава-гаспадарчай дзейнасці Tut.by.

Як паведамляюць сваякі, Марыну Золатаву, Вольгу Лойка, Алену Таўкачову, Алу Лапатко, а таксама намесніка дырэктара Ірыну Рыбалка, намесніка галоўнага бухгалтара Марыю Новік перавядуць у СІЗА №1 на Валадарскага. У іх статус падазраваных.

Галоўнага бухгалтара ТАА «Тутбай Медыя» Анжэлу Асад таксама ўзялі пад варту. Дзе яна знаходзіцца і будзе ўтрымлівацца, сваякам дакладна невядома.

Дырэктару RocketData Дар'і Данілавай выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў). Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Сёння скончыліся 72 гадзіны пасля затрымання, чакалі, што іх адпусцяць.

Перавод у СІЗА азначае, што яны з'яўляюцца падазраванымі. На працягу 10 сутак з моманту затрымання ім павінны выставіць абвінавачванне.

Нагадаем, раніцай 18 мая сілавікі ўварваліся ў галоўны і рэгіянальныя офісы Tut.by і ў кватэры некалькіх супрацоўнікаў.

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў, паведамляе партал.

Супрацоўнікі, якія былі ў галоўным офісе, і журналісты, што прыехалі да іх, перасталі выходзіць на сувязь. Многіх з іх пратрымалі ў будынку да позняй ночы.

Паралельна з гэтым Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта Tut.by, спасылаючыся на тое, што Генпракуратура ўстанавіла факты парушэнняў закона аб СМІ ў частцы размяшчэння ў публікацыях забароненай інфармацыі. У прыватнасці незарэгістраванага фонду BYSOL. Абмежаваны доступ і да іншых інтэрнэт-рэсурсаў TUT.BY, уключаючы пошту mail.tut.bу і праект па зборы грошай на лячэнне help.blog.tut.by.

Ператрусы прайшлі ў галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, рэдактараў Ганны Рудэнка, Вольгі Саўкіў, намесніка галоўнага рэдактара Максіма Гайко, журналісткі Алены Таўкачовай.

Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў пасля ператрусаў засталіся на волі. Марыну Золатаву і Алену Таўкачову забралі на допыт у ДФР. Галоўны рэдактар паспела паведаміць, што яна, дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар кампаніі Анжэла Асад могуць праходзіць па артыкуле 243 КК.

Максім Гайко выйшаў на волю ўвечары пасля допыту ў ДФР, у той час як некаторых супрацоўнікаў павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У гэты ж дзень сілавікі прыходзілі таксама ў офісы Hoster.by і av.by.

Чытайце таксама:

Чым адметныя журналісткі Tut.by Вольга Лойка і Алена Таўкачова, якіх затрымаў ДФР

Пяць фактаў пра затрыманую рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

Непалец узышоў на Эверэст чатыры разы за 15 дзён4

Мінчук абурыўся выглядам наведвальнікаў рэстарана: 90% у джынсах, спартыўках. Толькі два столікі ў сукенках і касцюмах26

Rheinmetall прапануе падрыхтаваць сотні модульных заводаў па вырабе паліва з вадароду. Яны ўратуюць у выпадку жорсткай вайны з Расіяй3

Былы міністр культуры Маркевіч знайшоў сабе працу мары лукашыстаў6

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі21

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць