Грамадства33

У Даніі выдалі першы пашпарт замежніка грамадзянцы Беларусі без статуса ўцекача

Праца вялася два гады.

У Даніі выдалі першы пашпарт замежніка грамадзянцы Беларусі без статусу ўцекача. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Народныя амбасады Беларусі» са спасылкай на асацыяцыю «Талака — Сябры Беларусі ў Даніі»:

«У нас выдатная навіна: пасля двух гадоў настойлівай і інтэнсіўнай працы ў Даніі першы замежны пашпарт (fremmedpas) быў выдадзены грамадзянцы Беларусі! Гэтая падзея стала важнай вяхой як для беларускай супольнасці ў Даніі, так і асабліва для беларусаў, якія па палітычных прычынах не могуць звяртацца да ўладаў Беларусі. Выдача дакументу стала вынікам маштабнай супольнай працы групы актывістаў Талакi. Істотную ролю адыграла падтрымка Святланы Ціханоўскай і яе Офіса, а таксама ўвага з боку дацкіх уладаў і дзяржаўных інстытуцый», — паведамляюць «Народныя амбасады».

Зазначаецца, што асаблівае значэнне мелі заявы міністра замежных спраў Даніі Ларса Лёке Расмусена. Важным фактарам таксама стала ўдзел Амбудсмана дацкага парламента Крысціяна Брытэна Лундблада.

Да працэсу актыўна далучыліся прадстаўнікі дацкіх палітычных партый, у тым ліку члены Moderaterne, SF і Venstre — Ліберальнай партыі Даніі. Асабліва важную падтрымку выказала група салідарнасці SF, якая ўзнімала пытанні абароны правоў беларусаў у Даніі.

Каментары3

  • 123
    18.02.2026
    Зараз кавалеўскiя, пракопы i астатнiя з нiмi пачнуць баiць, што гэта яны Д'Артаньяны)
  • Oooo
    18.02.2026
    Іншых перамог у нас для вас няма...
  • C
    19.02.2026
    А як да гэтага датычны Офіс які прымазаўся да выніку карпатлівай працы беларусаў у Даніі?

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць