БЕЛ Ł РУС

Кашуля Мікіты Сасіма

23.09.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Зубровец Мікіта Сасім пасьля разгону «Ланцуга неабыякавых людзей» трапіў у больніцу з чэрапна-мазгавой траўмай. Зь ім пагутарыў карэспандэнт «НН».

«НН»: Як пачуваецеся?

Мікіта Сасім: Сёньня (20 верасьня. — «НН») лепей, учора яшчэ ў галаве круцілася. Празь дзень-два ўжо выйду. Дактары кажуць ляжаць спакойна і менш размаўляць па тэлефоне.

«НН»: Чаму Вы ўзьнялі сваю кашулю заміж сьцяга на Ланцугу?

МС: Амапаўцы пазабіралі ў нас абодва нашы сьцягі. Трэба было нешта ўзьняць.

«НН»: Чаму такая нэрвовая рэакцыя апошнім часам на «ланцугі»? Удзельнікаў разганяюць, сутычкі здараюцца.

МС: Супрацоўнікі міліцыі ня маюць права затрымліваць людзей. Паводле закону, такія акцыі ня ёсьць несанкцыянаваным сходам. Таму яны стараюцца проста выціснуць удзельнікаў з плошчы. Чаму такая жорсткая рэакцыя была на апошнім ланцугу, ня ведаю.

«НН»: У «Камсамолцы» быў артыкул, дзе гаварылася, што Вы зьбіраецеся пакінуць палітыку й заняцца бізнэсам…

МС: Палітыкай я не займаюся, не люблю. Мая дзейнасьць — супраціў!

Гутарыў Аркадзь Шанскі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула