БЕЛ Ł РУС

Штаб Мілінкевіча пачаў працу

21.10.2005 / 13:0

Nashaniva.com

Штодзённая праца штабу адзінага кандыдата пачалася 17 кастрычніка.

Кіруе штабам Сяргей Калякін, яго намесьнікамі сталі Вінцук Вячорка (ён адказны за дачыненьні з даверанымі асобамі кандыдата й міжнародныя сувязі), Аляксандaр Дабравольскі (агітацыйна-рэклямнае й інфармацыйна-аналітычнае забeсьпячэньне) і Віктар Карняенка (ён адказвае за арганізацыйна-масавую працу й тэхнічнае забeсьпячэньне). Сябра бюро ЦК ПКБ Валер Ухналёў узначаліў кіраўніцтва спраў прэтэндэнта. Ёсьць у штабе адказныя за падбор валaнтэраў, падрыхтоўку візытаў у рэгіёны, бясьпеку.

Эканомія на ахове

Адзіны кандыдат дагэтуль не забясьпечаны ніякай аховай і сам кіруе сваім «Пэжо». Чаму? А.Мілінкевіч паціскае плячыма: «Няма грошай».

КДБ прынюхваецца да адзінага

Як паведаміў www.hrodna.by, вёску Бершты, дзе знаходзіцца дом Алеся Мілінкевіча, наведалі два супрацоўнікі Шчучынскага КДБ. Сам Мілінкевіч у мінулую сераду пераехаў на жыхарства ў Менск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула