БЕЛ Ł РУС

Салідарнасьць — штомесяц 16-га!

28.10.2005 / 13:0

Nashaniva.com

На Кангрэсе дэмакратычных сіл найбольш спадабаўся дэвіз — «Разам за свабоду і перамены!».

Урэшце трэба паставіць кропку і сказаць: «Няма прыватнай праблемы Скрабца. Няма вузкакааліцыйнай ідэі рэфэрэндуму Вайтовіча, Фралова, Лявонава. Няма болю толькі блізкіх зьніклых палітыкаў». Ёсьць агульнанацыянальная праблема перасьледу за іншадумства, і яе ахвярай зьяўляецца Сяргей Скрабец. Ёсьць праблема камунікацыі апазыцыі з грамадзтвам, і падрыхтоўка да рэфэрэндуму дазволіць кантактаваць з выбаршчыкамі і лібэралам, і сацыял-дэмакратам, і камуністам, і сябрам Партыі БНФ. А ідэя Красоўскай, Халіп, Сасіма пра 16-га — гэта магчымасьць беларусам адчуць салідарнасьць. Незалежна ад палітычных поглядаў, сымпатый і антыпатый.

І пакуль «адзіны» фармуе выбарчыя штабы, дэмакратычная грамадзкасьць магла б плённа рыхтаваць акцыі да 16 лістапада, потым — 16 сьнежня. Разам мы маглі б аптымізаваць альгарытм правядзеньня акцыі салідарнасьці 16-га. Я сам адправіў больш за два дзясяткі SMS, і абанэнты добра паставіліся да гэтай ідэі. А колькі грамадзян мы не далучылі да акцыі, таму што дзейнічалі несалідарна!.. Але ў нас яшчэ ёсьць час, каб выправіцца і прадэманстраваць рэжыму моц салідарных дзеяньняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула