БЕЛ Ł РУС

На МКАД каля Прытыцкага спрабуюць злавіць карову

12.12.2012 / 15:38

На Мінскай кальцавой аўтадарозе бегае карова. Яе, пакуль беспаспяхова, спрабуюць злавіць некалькі чалавек, у тым ліку інспектары ДАІ.
Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Сёння каля 14.00 з грузавіка МАЗ, які перавозіў буйную рагатую жывёлу, вывалілася карова.

Гэта адбылося на 34-м кіламетры знешняга кальца МКАД. Пакуль нельга нічога сказаць пра тое, ці атрымала жывёла якія-небудзь пашкоджанні. Карову не могуць злавіць ні кіроўца грузавіка, ні інспектары ДПС. Карова, відаць, ад страху, кідаецца на людзей і не дае сябе загнаць назад у грузавік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула