БЕЛ Ł РУС

Вечар «Дынама»

2.08.2007 / 20:29

ЗП

Менскае «Дынама» выйшла ў другі кваліфікацыйны раўнд Кубку ЎЭФА. А берасьцейскае выбыла з барацьбы.

Менскае «Дынама» выйшла ў другі кваліфікацыйны раўнд Кубку ЎЭФА. Сёньня на хатнім стадыёне менчукі пераканаўча перамаглі рыскае «Сконта» – 2:0. Абодва галы ў другім тайме забіў нядаўні навічок «Дынама» славацкі нападнік Робэрт Рак.

Першая гульня два тыдні таму ў сталіцы Латвіі прынесла нічыйны вынік – 1:1.

А вось берасьцейскім дынамаўцам не пашанцавалі. Яны прайгралі ліепайскаму «Мэталюргу» ў Берасьці зь лікам 1:2. Першая сустрэча гэтых каманд скончылася зь лікам 1:1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула