БЕЛ Ł РУС

Нафтагазавыя запасы Расіі ацанілі ў $165 тысяч на чалавека, у Катары — $6 млн

19.03.2013 / 13:42

У выпадку продажу ўсіх камерцыйных запасаў нафты і газу Расіі кожны жыхар краіны атрымае па 165 тысяч даляраў. Адпаведны рэйтынг склала Ria.ru. У зводным рэйтынгу Расія заняла 17-е месца.

Расійскія сумарныя запасы нафты і газу з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце і складаюць 23,5 трлн даляраў. На душу насельніцтва паказчык у 35 разоў меншы, чым у лідараў рэйтынгу, але ў 35 разоў большы, чым у сярэднім па свеце. На адзін радок РФ абышоў Казахстан, запасы якога на душу насельніцтва ацэньваюцца ў 235 тысяч даляраў.

Першае месца дасталася Катару, дзе на кожнага жыхара прыпадаюць запасы нафты і газу на шэсць мільёнаў даляраў.
Пры гэтым запасы нафты і газу краіны ў бягучых цэнах складаюць 10 трлн даляраў, што удвая менш аналагічнага паказчыку для Расіі, Венесуэлы, Ірана або Саудаўскай Аравіі. Катар апынуўся на першым радку з-за нізкай колькасці насельніцтва (1,76 млн чалавек).
Другое месца дасталася Кувейту, дзе на кожнага жыхара прыходзіцца нафтагазавых запасаў на 4,14 мільёна даляраў.
У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (1,6 мільёна даляраў), Туркменія (1,5 мільёна) і Саудаўская Аравія (1,1 мільёна).

Газета «Московские новости» называе і ўдзельнікаў рэйтынгу з шостага па дзясятае месца: гэта Венесуэла, Лівія, Канада, Бруней і Ірак. Расію таксама абышлі Іран, Аман, Нарвегія, Габон і Экватарыяльная Гвінея.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула