Гэнік Лойка за час зняволення замаляваў Акрэсціна + малюнкі
Вядомы скульптар Гэнік Лойка, якога 21 лютага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КоАП РБ) ды пакаралі арыштам на 5 сутак, зрабіў замалёўкі камеры, у якой ён адбываў пакаранне. Гэта адрамантаваныя карпусы ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ) на вуліцы Акрэсціна ў Менску.
Упершыню мастацкая рука дакладна адлюстравала змены ў камерах, якіх настойліва і паслядоўна патрабавалі і праваабаронцы, і актывісты грамадскіх рухаў, што нярэдка станавіліся «наведвальнікамі» гэтых некамфортных «нумароў».