Грамадства3131

«Цяпер магу сказаць простым тэкстам: дзяржава знішчае беларускую мову»

Прысуд мастаку Гэніку Лойку за акцыю ў Дзень роднай мовы пакінулі без зменаў.

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе беларускі скульптар Гэнік Лойка абскардзіў свой пяцідзённы арышт, да якога быў прысуджаны за акцыю з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Суддзя Аляксей Бычко пакінуў прысуд без зменаў.

«Я не дабіўся асноўнага — не дабіўся ад дзяржавы беларускай мовы, — кажа Лойка. — Суддзя вёў працэс па-руску, нягледзячы на ўсе мае хадайніцтвы. Калі я спытаў чаму, ён сказаў, што ў судзе пытанні не задаюць. Таму я цяпер магу сказаць простым тэкстам: дзяржава знішчае беларускую мову».

Гэнік Лойка таксама паведаміў «НН» што не збіраецца здавацца і будзе абскарджваць рашэнне ў вышэйшых інстанцыях.

«У нас ёсць усе неабходныя дакументы, будзем падаваць скаргу на суддзю Людмілу Лапо», —
паведаміў Лойка.

Нагадаем, што 21 лютага Гэнік Лойка правёў акцыю ля беларускамоўнай гімназіі № 4 г. Мінска. Спадар Лойка лічыць што гімназію, у якой навучаліся яго дзеці, нельга назваць беларускамоўнай, бо з яе статуту выкраслены адпаведны запіс. Таму ўранку Лойка прыйшоў да будныка гімназіі з транспарантам «Віншуем з Міжнародным днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай…» За пікетам назіралі асобы ў цывільным, а пасля сканчэння акцыі Лойку арыштавалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КоАП РБ) і пакаралі арыштам на 5 сутак.

Суддзя Лапо адхіліла просьбу падсуднага Лойкі, каб суд вёўся на беларускай мове, не дазволіла перакладу на беларускую мову, забараніла адвакатцы апытаць сведку па-беларуску і нават унесла заўвагу адвакатцы ў пратакол.
«Такой нанавісці я яшчэ не бачыла!» — адзначае педагог Тамара Мацкевіч.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць