БЕЛ Ł РУС

БАТЭ звярнуўся ў суд у Лазане наконт справы Гутара

19.03.2013 / 20:6

Nashaniva.com

Гісторыя з пераходам галкіпера Аляксандра Гутара з БАТЭ ў мінскае «Дынама» атрымала новы абарот. Барысаўскі клуб звярнуўся ў спартыўны арбітражны суд Лазаны.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў міжнародна-прававым дэпартаменце Беларускай федэрацыі футбола, піша Sport.tut.by

***

Гутар, які ў 2011 годзе прызнаваўся найлепшым футбалістам краіны, са скандалам сышоў з барысаўскага БАТЭ, дзе, на яго думку, атрымліваў мала гульнёвай практыкі.
22 студзеня камітэт БФФ па статусу футбалістаў дазволіў Гутару пакінуць клуб з выплатай кампенсацыі ў 180 тыс. даляраў ЗША. Брамнік звярнуўся ў БФФ у сувязі з тым, што ў сезоне-2012 гуляў менш чым у 10% матчаў. Футбольны арбітраж БФФ на пасяджэнні 15 лютага не задаволіў апеляцыю БАТЭ на рашэнне камітэта. Барысаўскі клуб яшчэ ў студзені заявіў, што будзе звяртацца ў міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане. Гутар, «парушыўшы адносіны з клубам, які выхаваў яго, сапсуе сабе кар’еру, бо ў найбліжэйшыя месяцы, а можа быць, і гады яго чакаюць пастаянныя разборы ў розных інстанцыях», гаварылася ў заяве.
19 лютага Гутар падпісаў кантракт з «Дынама» тэрмінам на тры гады, а 16 сакавіка дэбютаваў за сталічны клуб у афіцыйных матчах у чвэрцьфінальным матчы супраць «Шахцёра»,
адбіўшы два ўдары ў серыі пасляматчавых пенальці і вывеўшы «Дынама» ў паўфінал.

Цікава, што ў першым туры чэмпіянату краіны па футболе 2013 года «Дынама» згуляе акурат з БАТЭ у Барысаве. Матч пройдзе 31 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула