БЕЛ Ł РУС

Колькасць мінчан крыху вырасла

27.03.2013 / 09:25

Колькасць насельніцтва Мінска з 1 студзеня па 1 сакавіка павялічылася на 2,9 тыс. чалавек — да 1 млн. 903,9 тыс., паведамляе Белстат.

Ва ўсіх абласцях зафіксаваныя натуральныя страты насельніцтва: у Брэсцкай — на 0,4 тыс. (да 1 млн. 390 тыс.), Віцебскай — на 1,2 тыс. (да 1 млн. 206,8 тыс.), Гомельскай — на 0,7 тыс. (да 1 млн. 427 тыс.), Гродзенскай — на 0,9 тыс. (да 1 млн. 57,5 тыс.), Мінскай — на 0,7 тыс. (да 1 млн. 401,1 тыс.), Магілёўскай — на 1 тыс. (да 1 млн. 75,5 тыс.).

У цэлым колькасць насельніцтва скарацілася на 2 тыс. — да 9 млн. 461,8 тыс.

У студзені-лютым 2013 года нарадзілася 19.049 дзяцей, што на 1.248 больш, чым у студзені-лютым 2012 года, памерлі 22.712 чалавек, або на 387 чалавек больш. Натуральныя страты насельніцтва склалі 3.663 чалавекі.

Дзяцей ва ўзросце да года памерла 66 (за першыя два месяцы мінулага года — 74).

Колькасць шлюбаў склала 10.331 (+1.815), разводаў — 5.525 (-766).

Міграцыйны прырост у студзені-лютым 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічыўся на 50,5% і склаў 1.645 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі зменшыла натуральныя страты насельніцтва на 44,9% (у студзені-лютым 2012 года — на 24,2%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула