БЕЛ Ł РУС

У гомельскага «бамбілы» забралі аўто пасля «кантрольнай закупкі»

9.04.2013 / 17:46

Прыватны таксіст аштрафаваны, а яго аўтамабіль канфіскаваны. Жыхар абласнога цэнтра двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за занятак прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Метадам кантрольнай закупкі яго зноў праверылі супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральным раёне Гомеля і зноў выкрылі парушэнне.

Падчас разгляду справы ў гаспадарчым судзе Гомельскай вобласці кіроўца сваёй віны не прызнаў. Ён заявіў, што не атрымліваў матэрыяльнага ўзнагароджання ад пасажыраў. Разам з тым высветлена, што ён перыядычна займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, паколькі не меў сталага месца працы.

Як паведаміла суддзя Святлана Дзям'янчык, яго прызналі вінаватым і аштрафавалі на 70 базавых велічынь, а аўтамабіль «Опель Вектра» канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула