БЕЛ Ł РУС

«Беларуськалій» у два разы павялічыць пагрузкі ў Клайпедскім порце

26.04.2013 / 12:12

Беларускі вытворца ўгнаенняў «Беларуськалій» мае намер у два разы павялічыць аб’ёмы перавалкі ў Клайпедскім порце.

Кіраўнік клайпедскага тэрмінала Biriu kroviniu terminalas (BKT) Відмантас Дамбраўскас у інтэрв’ю бізнес-газеце Verslo zinios сказаў, што «Беларуськалій» пабудуе новы горназдабыўны камбінат, запусціць цэх вытворчасці комплексных угнаенняў, таму аднаму з стратэгічных беларускіх прадпрыемстваў патрэбныя надзейныя партнёры і гарантыі таго, што грузы будуць бяспечна і своечасова вывезены, таму такія інвестыцыі — узаемавыгадныя.

«Беларуськалій», па яго словах, не будзе займацца прамымі інвестыцыямі — сродкі будзе генераваць рост патоку грузаў праз BKT. Каб задаволіць патрэбы ўсіх кліентаў BKT плануе будаўніцтва двух складоў на 40 тыс. тон кожны.

У цэлым паток беларускіх грузаў у Клайпедскім порце складае каля 30% ці 11 млн. тон гадавога грузаабароту — акрамя BKT, ўгнаенні «Беларуськалій» грузіць іншая літоўская кампанія Klaipedos juru kroviniu kompanija.

На мінулым тыдні стала вядома, што «Беларуськалій» прыблізна за 30 млн. даляраў набывае 30% акцый BKT.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула