БЕЛ Ł РУС

Украінец збег з калоніі на аўтазаку і паехаў на ім дахаты

30.04.2013 / 10:52

Ва Украіне 22-гадовы зняволены калоніі строгага рэжыму скраў аўтазак.

Калі менавіта адбыўся інцыдэнт, не ўдакладняецца. Вядома толькі, што зняволены утрымліваўся ў адной з калоній Івана-Франкоўскай вобласці. На аўтазаку ён накіраваўся ў суседнюю — Чарнавіцкую вобласць, дзе яго і затрымалі.

Як паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі, зняволены накіроўваўся ў бок свайго дома. На трасе ён перавысіў хуткасць, з-за чаго яго паспрабаваў спыніць патруль ДАІ. Кіроўца аўтазака не падпарадкаваўся, пачалася пагоня.

«У выніку ён спыніўся і распавёў, што збег і забраў аўто з калоніі. На месца прыехала аператыўная група і забрала яго ў райаддзел», - удакладніў прадстаўнік ДАІ.

Паводле яго дадзеных, за ўцёкі з папраўчай установы і ўгон аўтамабіля суд можа дадаць да цяперашняга тэрміну зняволенага яшчэ 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула