БЕЛ Ł РУС

Актывісты выходзяць на свабоду пасля арыштаў за «Чарнобыльскі шлях» — фота

6.05.2013 / 20:22

Аксана Рудовіч

Іх сустракаюць каля двух дзясяткаў паплечнікаў.

Ігар Трухановіч.

Дзмітрый Чарняк (злева) і Аляксандр Тарнагурскі.

Хлопцаў сустракалі сябры і паплечнікі.

6 мая на свабоду выходзяць актывісты, асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак пасля ўдзелу ў санкцыянаваным шэсці «Чарнобыльскі шлях».

Першым выйшаў Ігар Трухановіч, якога абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. Затым — актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі.

Па словах карэспандэнта «НН», актывістаў сустракаюць каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх заўважаны старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БДХ Віталь Рымашэўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула