Грамадства55

За «Чарнобыльскі шлях»: журналісты і актывісты атрымалі суткі

19:54

Аляксандру Тарнагурскаму далі 10 сутак арышту, паведаміла радыё «Свабода». Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.

18:57

Генадзь Барбарыч пакараны арыштам на 3 сутак. Заявіў, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

18:40

У судзе над Барбарычам абвешчаны 10-хвілінны перапынак. Журналіста вывелі з залы суда.

18:38

Актывіст Дзмітрый Чарняк арыштаваны на 10 сутак.

18:32

Актывіст Ігар Трухановіч атрымаў 10 сутак арышту.

18:16

Судзяць Барбарыча. Выступаюць тыя ж сведкі. Яны гэтак жа бытаюцца ў сваіх паказаннях, як і на судзе над Ярашэвічам.

17:40

Журналіст Ярашэвіч прызнаны вінаватым, ён асуджаны на 3 сутак. Тэрмін пакарання сканчаваецца сёння ў 21:45. Яго вывелі з залы суда.

17:33

На працэсе па справе Трухановіча сведка-міліцыянт апісвае паводзіны затрыманага: «ён здзяйсняў хаатычныя манеўры».

На актывіста склалі два пратакола. Адзін за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, другі за несанкцыянаваны пікет (нібыта ён на хаду пікетаваў).

17:12

Адвакат Ярашэвіча звярнуў увагу суда на супярэчнасці ў паказаннях сведак-міліцыянтаў. Усе трое — Карповіч, Граблюк і Рэут пазначылі ў пратаколах адрас затрымання пр. Машэрава, 2. У сваю чаргу, журналіст Ярашэвіч сцвярджае, што быў затрыманы на прыпынку каля «Акіяна».

Акрамя таго, міліцыянты ў сваіх паказаннях блыталіся ці паказваў затрыманы журналіст сваё пасведчанне. Таксама яны не вызначыліся, хто з іх траіх затрымліваў Ярашэвіча.

На дадзены момант у судзе абвешчаны перапынак.

16:49

Суддзя адзначыў у паказаннях сведкі Драблюка недакладнасці. Цяпер выступае сведка Аляксей Карповіч.

16:34

Назіральнік-праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч атрымаў 5 сутак. Яго судзіў Дзмітрый Паўлючэнка.

16:30

Цяпер выступае сведка — супрацоўнік міліцыі Граблюк.

16:27

Ярашэвіч сваёй віны не прызнаў. Заявіў, што паказаў пасведчанне міліцыянтам і падпарадкаваўся іх загаду ехаць у пастарунак, паведамляе сайт «БАЖ».

16:16

Міліцыянты сцвярджаюць, што ў аўтобусе журналісты «паводзіліся падазрона». Адмовіліся паказваць дакументы, супраціўляліся.

15:53

Журналістаў Барбарыча і Ярашэвіча затрымалі на прыпынку аўтобуса №19 каля крамы «Акіян» (на рагу пр. Незалежнасці і вул. Казлова), паведамляе карэспандэнтка «НН» з залы суда.

Супраць журналістаў сведчаць супрацоўнікі міліцыі Рэут і Карповіч.

***

15:41

Судзяць журналіста Аляксандра Ярашэвіча (суддзя Кірыл Палулех). Адвакат Аляксандр Галіеў. Адхілена хадайніцтва выклікаць журналіста Генадзя Барбарыча, таксама затрыманага 26 красавіка ў якасці сведкі.

Суд над журналістамі Аляксандрам Ярашэвічам і Генадзем Барбарычам пакуль не пачаўся. Ён пройдзе ў судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3).

Нагадаем, што іх затрымалі 26 красавіка пасля «Чарнобыльскага шляху». І абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Ад пятніцы яны знаходзіліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Пад 13-ю гадзіну журналістаў прывезлі ў суд.

Праўда, калі ён пачнецца, невядома, у судзе пакуль абед (да 14:00). На час абеда усім прысутным сказалі пакінуць будынак.

Падтрымаць затрыманых калегаў прыйшлі 30 журналістаў.

14:23

Суд, здаецца, пачынаецца. Праўда, у будынак не пускаць з фота і відэапаратурай, а таксама ноўтбукамі. Спасылаюцца на нейкую пастанову.

***

Разам з Ярашэвічам і Барбарычам будуць судзіць актывістаў кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Тарнагурскага, Дзмітрыя Чарняка, Вячаслава Дашкевіча. Іх таксама затрымалі пасля «Чарнобыльскага шляху». Пройдзе суд над анархістам Ігарам Трухановічам, жорстка затрыманым 26 красавіка.

Журналістаў Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча будзе судзіць Кірыл Палулех, Аляксандра Тарнагурскага — Аксана Рэлява, Дзмітрыя Чарняка і Вячаслава Дашкевіча — Дзмітрый Паўлючэнка. Ігара Трухановіча — Аксана Рэлява.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць