П'яны ляцеў на машыне: зламаў плот, стаптаў часнок і ледзь не стукнуўся ў хату - фота
У вёсцы Заборцы (Докшыцкі раён) 16 мая 2013 года кіроўца машыны Pegeout заехаў у агарод мясцовай жыхаркі іледзь-ледзь не стукнуўся ў хату. Паводле відавочцаў аварыі, чалавек на вялікай хуткасці ехаў з боку Параф’янава, ледзьве не стукнуўся ў крыж, рэзка затармазіў ды моцна павярнуў улева.
У выніку аварыі быў зламаны плот на падворку мясцовай жанчыны, стаптаная градка з часнаком ды памяты правы бок машыны. Машына своечасова спынілася — да хаты заставаліся
У гаспадыні хаты ад спалоху трэсліся рукі. «Сядзела ў хаце, глядзела тэлевізар — і тут машына проста ў хату ідзе, думала, ўдарыцца… А калі б каля хаты была…
У сваім двары загінуць можна», — казала жанчына.
Пасажыр машыны падыйшоў да журналіста і папрасіў не пісаць пра здарэнне. Ён прызнаўся, што кіроўца машыны быў п’яны.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Вяскоўцы выклікалі міліцыю з Докшыц.