БЕЛ Ł РУС

Падлетак з-пад Валожына затрыманы за «мабільнае порна» з непаўналетняй

30.05.2013 / 11:08

Паводле прэс-службы УУС Мінскай вобласці

У Валожынскім раёне распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 18-гадовага мясцовага жыхара, які зрабіў парнаграфічны ролік з удзелам непаўналетняй дзяўчыны і пераслаў яго на тэлефон свайго прыяцеля.

Пэўны час таму супрацоўнікі крымінальнага вышуку Валожынскага РАУС атрымалі аператыўную інфармацыю пра тое, што 18-гадовы рабочы адной з мясцовых ферм бавіць вольны час за вырабам парнаграфічных ролікаў, у якіх ён здымаецца разам са сваёй непаўналетняй сяброўкай. Відэа ён здымаў з дапамогай мабільнага тэлефона Sony Ericsson Xperia х8, на якім і захоўваў гатовыя відэаролікі.

Пасварыўшыся са сваёй партнёркай па «кіно для дарослых», ён вырашыў пахваліцца свайму сябру, прадэманстраваўшы порнаролікі, ды яшчэ і скінуўшы іх яму на мабільны тэлефон для далейшага прагляду.

Дадзеныя дзеянні адназначна кваліфікуюцца заканадаўствам як распаўсюд парнаграфіі, ды яшчэ і пры абцяжарвальных абставінах. У дачыненні да затрыманага была заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 343–1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Цяпер высвятляюцца асобы падлеткаў, якім рэжысёр-пачатковец і яго прыяцель паспелі прадэманстраваць пікантныя ролікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула