БЕЛ Ł РУС

Ураган над Украінай: у цэнтры Адэсы, як у фільме жахаў + фота

1.06.2013 / 09:34

Паводле Бі-Бі-Сі, gazeta.ua

Некалькі абласцей Украіны пацярпелі ад моцнага дажджу і шквальных парываў ветру ў ноч на суботу. Мацней за ўсё дасталося Адэскай вобласці, дзе без электрычнасці засталіся больш за 260 населеных пунктаў.

У выніку ўрагану, які пранёсся над горадам, загінуў адзін чалавек, яшчэ двое атрымалі траўмы.

Па ўсім горадзе паваленыя дрэвы, пашкоджаныя лініі электраперадачы і камунальныя газаправоды.

«У цэнтры Адэсы, як у фільме жахаў. Ехалі на машыне дадому па Старапортафранкаўскай, драты рвуцца і іскраць, дрэвы валяцца на дарогу, дворнікі не спраўляюцца з залевай. Кашмар», — казалі адэсіты.

Некаторыя вуліцы затапіла, а аўтамабілі апынуліся ў велізарных заторах, праз якія не могуць прабіцца нават аўтамабілі «Хуткай дапамогі»

Ад стыхіі таксама пацярпелі Кіеўская, Жытомірская, Адэская, Мікалаеўская і Валынская вобласці Украіны.
Усяго было абясточана амаль 400 населеных пунктаў.

.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула