БЕЛ Ł РУС

Найбліжэйшыя двое сутак будзе халаднавата і дажджліва

20.07.2013 / 14:26

Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by), пахаладанне прынёс «маларухомы цыклон», які перамяшчаецца са Скандынавіі ў цэнтральныя раёны Расіі.

«У нядзелю, 21 ліпеня, захаваецца халоднае і няўстойлівае надвор’е. На значнай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні парывісты, у дзённыя гадзіны месцамі — моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу плюс 8–13°С, максімальная днём 14–19°С, у паўднёва-заходніх раёнах да 21°С», — гаворыцца ў паведамленні.

У панядзелак пад уплывам цыклону, цэнтр якога зрушыцца да паўночных межаў Беларусі, амаль паўсюль пройдуць дажджы, па поўначы — моцныя, вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу чакаецца плюс 7–13°С, днём 14–19°С, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 21°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула