БЕЛ Ł РУС

Сёння: «Шахцёр» (Караганда) — БАТЭ. Ці здолее Барысаў перамагчы?

23.07.2013 / 08:28

Nashaniva.com

якім будзе лік?

Сёння ў Казахстане пройдзе матч у адказ 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж «Шахцёрам» (Караганда) і барысаўскім БАТЭ.

Тыдзень таму БАТЭ на сваім полі сенсацыйна прайграў 0:1, і цяпер у наступны этап яго выведзе толькі перамога.

Тым больш у 3-м раўндзе, пераадоленне якога гарантуе пуцёўку хаця б у групавы турнір Лігі Еўропы, супернік будзе няцяжкі: або албанскі «Скендэрбеў» або азербайджанскі «Нефтчы».

На перадматчавай прэс-канферэнцыі Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер БАТЭ, сказаў: «Два апошнія гады мы гулялі ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, таму прыхільнікі патрабуюць ад нас як мінімум паўтору гэтага выніку, і гэта вісіць над камандай. Мяркую, наша невыразная дамашняя гульня стала вынікам гэтага націску». Паводле яго слоў, каб выправіць сітуацыю пасля дамашняга паражэння 0:1, трэба гуляць хутчэй, чым у Барысаве.

Такім чынам: 16:30, тэлеканал Беларусь-2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула