БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўзнялі сцягі да Дня Незалежнасці: ёсць затрыманыя

26.07.2013 / 21:15

nn.by

У Мінску, каля ўнівермага «Беларусь», сёння, 26 ліпеня, прайшла акцыя, прымеркаваная да 23-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (27.07.1990).

Працэс затрымання

Пачатак акцыі.

Працэс затрымання

Сёння а 17.00 актывісты арганізацыі «Альтэрнатыва» (зарэгістраваная ў Латвіі) збіраліся вывесіць з моста каля ўнівермага «Беларусь» тры бел-чырвона-белыя сцягі. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі не менш як пяць супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, якія ўсіх затрымалі і запіхнулі ў два мікрааўтобусы.
Былі затрыманыя актывісты Алег Корбан, Дзмітрый Сільчанка, Алег Кераль, Вольга Бурневіч, фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, здымачная група БелаПАН (карэспандэнт Захар Шчарбакоў і відэааператар Андрэй Корсак). Усіх адвезлі ў УУС Партызанскага раёна,
загадалі адключыць мабільнікі, чамусьці спыталі, ці не хворыя на ВІЧ і сухоты, а праз тры гадзіны журналістаў адпусцілі. Адпусцілі таксама Вольгу Бурневіч.
У Корсака і Гудзіліна сцерлі ўсе запісы.

У міліцыі застаюцца Корбан, Сільчанка і Кераль.

Здымкі ўдалося аднавіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула