БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска затрымалі правабаронцаў Таццяну Равяку і Уладзіміра Лабковіча

5.08.2013 / 13:19

Nashaniva.com

абноўлена

Таццяна Равяка раздавала паштоўкі з выявай А. Бяляцкага

Таццяна Равяка раздавала паштоўкі з выявай А. Бяляцкага

Праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай А. Бяляцкага

Праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай А. Бяляцкага

17.45

Разгледзеўшы адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да праваабаронцы Таццяны Равякі, суддзя суда Савецкага раёна сталіцы Марына Фёдарава адправіла яго на дапрацоўку. Равяка вызвалена з-пад варты і ўжо пакінула будынак суда, паведаміла БелаПАН яе калега Наста Лойка.

Яны раздавалі каля ЦУМа паштоўкі з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага. Цяпер Равяка і Лабковіч знаходзяцца ў Савецкім РУУСе.

Нагадаем, што ўчора, 4 жніўня, споўнілася два гады з моманту арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які затым быў асуджаны на 4,5 года турмы.

Як паведамляе сайт Вясны, на Равяку і Лабковіча аформілі пратаколы паводле арт. 23.34 КоАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў), у іх забралі мабільныя тэлефоны.

Верагодна, што сёння ж а 16 гадзіне адбудзецца суд.

Разгляд справы пройдзе ў судзе Савецкага раёна па адрасе: г.Мінск, Лагойскі тракт 3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула