БЕЛ Ł РУС

Ладуцька бярэцца за роварны рух у Мінску

12.08.2013 / 15:04

Неабходна распрацаваць выразны план дзеянняў па развіцці роварнага руху ў Мінску. Такую задачу сёння паставіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканкаме.
Ён выказаў шэраг заўваг і выказаў незадаволенасць тэмпамі і ходам развіцця веласіпеднага руху, заслухаўшы даклад першага намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Валянціна Бароўкі.

У працы павінны прыняць удзел не толькі чыноўнікі з адміністрацый раёнаў, але і трэнеры па веласпорце.

На працягу месяца ім неабходна абследаваць кожную вуліцу і паказаць, дзе трэба панізіць бартавы камень, пашырыць веладарожку і выканаць іншыя працы.
Складзены раней план ужо не адказвае патрабаванням насельніцтва, канстатаваў М. Ладуцька.

Таксама ў горадзе створаць прафесійны роварны клуб. Адпаведныя матэрыялы будуць разгледжаны на адным з бліжэйшых пасяджэнняў Мінгарвыканкама.

"Адпрацуйце з айчыннымі вытворцамі велатэхнікі сістэму развіцця веларуху. У іх такая ініцыятыва ёсць, — даручыў кіраўнік Мінгарвыканкама. — Яны павінны ўкласці частку грошай у стварэнне велаклуба. Неабходна арганізаваць па ходзе руху і сетку аб'ектаў гандлю і пракату ровараў, якая базуецца на прадукцыі айчыннай вытворчасці.

Зараз у Мінску налічвае каля 300 тыс. аматараў велаязды. Іх лік павінна вырасці да 500 тыс., адзначыў М. Ладуцька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула