БЕЛ Ł РУС

Расійцаў і ўкраінцаў злавілі на махлярстве: курыныя тушкі аказаліся перанасычаныя вадой

20.08.2013 / 19:43

Казахстан вінаваціць Расію і Украіну ў дэмпінгу курынага мяса.

У выніку дэмпінгу з боку ўкраінскіх і расійскіх вытворцаў аб'ёмы продажаў мяса птушкі казахстанскай вытворчасці ўпалі ў сярэднім на 30%.

Нядобрасумленная канкурэнцыя назіраецца ў частцы дэмпінгу коштаў шляхам інжэктавання тушак птушкі вадой. У выніку масавая доля вільгаці і мяснога соку, які вылучыўся пры размарожванні мяса птушкі ў спажывецкай ўпакоўцы даходзіла аж да 16,8%.

Згодна з дзеючымі правіламі Мытнага саюза, на тэрыторыю Казахстана дазволены ўвоз мяса птушкі 30 прадпрыемстваў трэціх краін, адобраных і уключаных у выніку інспектавання ветэрынарнымі службамі краін МС у адпаведны рэестр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула