БЕЛ Ł РУС

Самалёт у Турцыю трапіў над Мінскам у аварыйную сітуацыю: дарогу ў аэрапорт перакрылі

24.09.2013 / 10:41

Самалёт сядаў у аварыйным парадку, дарога ў аэрапорт нейкі час была перакрытая.

Паведамленне пра здарэнне выратавальнікі атрымалі, а 7:30 24 верасня. Як кажуць у МНС, самалёт выпрацаваў паліва і праз паўтары гадзіны прызямліўся зноў у аэрапорце.

«Сёння ў 7:30 пасажырскі «Боінг» рэйса Мінск — Анталія вылецеў з аэрапорта. Аднак неўзабаве пілоты паведамілі аб праблемах з шасі, самалёт выпрацаваў паліва і праз паўтары гадзіны здзейсніў пасадку.

Яна прайшла ў штатным рэжыме. На месца выязджалі ратавальнікі, аднак іх дапамога пасажырам не спатрэбілася», — паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Зараз усе пасажыры аварыйнага «Боінга» знаходзяцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Вырашаецца пытанне з іх пералётам у Турцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула