БЕЛ Ł РУС

У Белдзяржцырк на гастролі прыехалі танцуючыя бегемоты

21.01.2014 / 12:52

У Мінск на гастролі прыехалі танцуючыя гіпапатамы. Вялізныя артысты стануць цвіком «Шоу бегемотаў», якое ўпершыню пакажуць у Белдзяржцырку з 31 студзеня.

«Гіпапатамус Шоу» — адзіны ў свеце атракцыён дрэсіроўшчыкаў Людмілы і народнага артыста Расіі Тофіка Ахундавых. На арэне цырка бегемоты грацыёзна пераварочваюцца на спіну, павольна гуляюць у чахарду, будуюць «пірамідку» і нават танчаць. Яны прыехалі з Ніжняга Ноўгарада.

Акрамя шоу бегемотаў, гледачам рыхтуюць яшчэ адзін падарунак — атракцыён з удзелам сямі відаў дрэсіраваных малпаў, якія выконваюць трукі з падкіднымі дошкамі і сальта-мартале без павадкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула