БЕЛ Ł РУС

Сяброўку Абрамовіча вінавацяць у расізме і сэксізме ФОТА

21.01.2014 / 13:17

Яўген Крэйда

Даша Жукава на крэсле ў выглядзе цёмнаскурай жанчыны. Фота Buro 24/7

Кадрыраваны здымак, які знаходзіцца на сайце цяпер. Фота Buro 24/7. 

Сяброўку расійскага алігарха Дашу Жукаву абвінавацілі ў расізме. Нагодай для гэтага стаў яе фатаздымак, выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі да гутаркі з Жукавай у фэшн-блогу Buro 24/7.

На фатаздымку Жукава сядзіць на крэсле, зробленага ў выглядзе звязанай цемнаскурай жанчыны. Падліў алею ў полымя і той факт, што фота з'явілася ў Дзень Марціна Лютэра Кінга, які адзначаецца ў трэці панядзелак студзеня і ёсць афіцыйным выходным днём у ЗША.

Многія заходнія СМІ надрукавалі гнеўныя артыкулы, у якіх называюць учынак выдаўца расійскага культурніцкага часопіса «Гараж» Жукавай расісцкім і сэксісцкім.

Пад ціскам сусветнай грамадскасці Buro 24/7 было вымушана скадраваць фота — цяпер на ім засталіся толькі ногі ў ботах на высокім абцасе — яны выконваюць ролю спінкі крэсла. Таксама паведамляецца, што рэдактарка блогу Buro 24/7 выдаліла фатаздымак Жукавай вярхом на непаліткарэктным крэсле са свайго акаўнта ў Instagram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула