БЕЛ Ł РУС

Павел Юхневіч: «У Кіеве адчуваецца стомленасць абодвух бакоў»

23.01.2014 / 16:38

Запісаў Зміцер Панкавец

Беларускі дэмакратычны актывіст Павел Юхневіч ад сённяшняга знаходзіцца ў Кіеве, каб выказаць салідарнасць з пратэстоўцамі на Майдане і вуліцы Грушэўскага. Ён падзяліўся з «Нашай Нівай» першымі ўражаннямі ад знаходжання ва ўкраінскай сталіцы.

«Пакуль атмасфера даволі спакойная. Па маіх ацэнках, на Майдане больш за 20 тысяч чалавек і некалькі тысяч на Грушэўскага.

Першае, што кідаецца ў вочы – гэта стомленасць абодвух бакоў. Злыя і дэманстранты, і праваахоўнікі. На сённяшні вечар чакаецца нейкі экшн, бо цяперашні стан рэчаў не задавальняе бакі. Усе настроеныя нешта вырашаць.

Быў на ўскрайку Кіева, дык там не адчуваецца рэвалюцыйнага настрою. Пакуль гэта ўсё ж бунт, а не рэвалюцыя. Людзі працягваюць хадзіць на працу, дзейнічаюць амаль усе грамадзянскія інстытуты.

Што тычыцца Майдану, то звяртае ўвагу арганізаванасць удзельнікаў. Мяне ўжо пакармілі баршчом. Уражвае чысціня Майдана Незалежнасці, смецце адразу ж прыбіраюць. Удзень тут спакойна, паглядзім, што будзе ўвечары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула