БЕЛ Ł РУС

У чацвер па ўсходзе краіны тэмпература апусціцца да мінус 28, у Мінску — да мінус 25

29.01.2014 / 11:48

Nashaniva.com

Белгідрамет папярэджвае, што ў ноч на чацвер, 30 студзеня, і раніцай тэмпература па ўсходзе краіны панізіцца да -25—28 градусаў.

Танцы на лёдзе, фота Marius Krivičius

У Мінску ўначы і раніцай у чацвер прагназуецца, паводле pogoda.by, 20—22 градусаў марозу, gismeteo.by дае на раніцу чацвярга мінус 25, а цягам дня 30 студзеня — 22—23 градусы марозу.

Дыскамфорт у надвор'і пагаршае і моцны парывісты халодны вецер, сёння ноччу яго парывы дасягалі 15-16 м/с.

Цікава таксама, што зараз снегу болей ляжыць на Гомельшчыне, тут вышыня снежнага кіліма складае 17—20 см (20 см у Брагіне і Васілевічах), у вось на поўначы, у многіх раёнах Віцебскай вобласці, вышыня снегу не перавышае 2—5 см.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула