Мінабароны Польшчы: Перамяшчэнні войскаў у Польшчы не звязаныя з сітуацыяй ва Украіне
Польскае войска не прыведзенае ў стан павышанай баявой гатоўнасці, бо для гэтага няма падставаў, паведаміў у аўторак прэс-сакратар Міністэрства абароны Польшчы Томаш Семоняк.
Каментуючы інфармацыю аб перасоўваннях польскіх войскаў, ён растлумачыў, што «гэта адбываецца ў рамках вучэнняў, а не ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне».
«Міністэрства абароны Польшчы катэгарычна абвяргае інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб перамяшчэнні польскіх войскаў, што маглі б быць звязаныя з цяперашняй сітуацыяй ва Украіне. Перамяшчэнне тэхнікі і салдат, пра якое інфармуюць СМІ, мае звычайны планавы характар, яно звязанае з вучэннямі падраздзяленняў. Рэалізацыя задач па навучанні, як і месца правядзення вучэнняў, не мае сувязі з цяперашняй ваенна-палітычнай сітуацыяй. Падставаў для прывядзення войска ў стан павышанай баявой гатоўнасці не існуе», — гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Польшчы.
У той жа час, адзначыў Т. Семоняк, «мы павінныя быць гатовыя да таго, што гэты крызіс не будзе кароткім, а сітуацыя будзе напружанай, і супярэчлівыя паведамленні служаць гэтаму доказам».