БЕЛ Ł РУС

Марскіх пехацінцаў у Феадосіі захапілі ў палон, вывезлі са звязанымі рукамі

24.03.2014 / 09:08

Расійскія спецназаўцы захапілі ўкраінскую частку марской пяхоты ў Феадосіі. Украінскія вайскоўцы ўзятыя ў палон, у іх звязаныя рукі, ёсць траўмаваныя. Украінскі сцяг знялі.

Кіраўнік медыяцэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў таксама праінфармаваў: «Па паведамленнях крыніц з Феадосіі з 4.30 у раёне размяшчэння батальёна марской пяхоты чуваць стрэлы, над часткай кружыць верталёт».

У 5-й раніцы - «ідзе штурм часткі», «крыніцы пацвярджаюць работу пары верталётаў Мі-24 і пары Мі-8», «некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што «працавалі» КПВТ з БТРаў», — інфармаваў ён.

Напярэдадні марскія пехацінцыі здалі зброю на склад і засталіся яго ахоўваць, ішлі перамовы аб далейшым іх вывадзе на мацярык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула