БЕЛ Ł РУС

У «палатку» па гомельскай акрузе абрана доктарка Алена Астапюк

24.03.2014 / 09:13

БелТА

Паводле папярэдніх звестак, на паўторных выбарах дэпутата палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 перамагла кандыдат Алена Астапюк, паведамілі БелТА ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.

Алена Астапюк — загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Гомельскай гарадской паліклінікі №1.

У 2012 годзе дэпутат тут абраны не быў. Цяпер на вакантнае месца ў палаце прадстаўнікоў прэтэндавалі чатыры кандыдаты — тры вылучэнцы ад «Белай Русі» і прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула