БЕЛ Ł РУС

Украіна можа цалкам перакрыць мяжу з Расіяй

14.04.2014 / 15:25

Украіна можа цалкам перакрыць мяжу з Расіяй, заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Данііл Лубкіўскі на прэс-брыфінгу ў Кіеве.

Паводле яго слоў, для гэтага ва Украіны ёсць усе неабходныя сродкі і інструменты.

«Сёння мы бачым напружаную сітуацыю бяспекі на ўсходзе і поўдні (Украіны). Мы папярэджваем Расію не пераходзіць гэтую чырвоную лінію і адвесці сваіх спецыяльных агентаў, спыніць правакацыі. Гэта наш асноўны заклік, гэта наша асноўнае патрабаванне», — сказаў ён.

Лубкіўскі адзначыў, што ў выпадку пачатку прамой ваеннай інтэрвенцыі, адпаведна будуць дзейнічаць ўкраінскія ўзброеныя сілы, адпаведна будуць ужытыя і іншыя, у тым ліку дыпламатычныя інструменты, для пераадолення cітуацыі.

У той жа час ён адзначыў, што Украіна спадзяецца на мірнае ўрэгуляванне канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула