У Бранску прадаюць падробленую «рагачоўскую» згушчонку ФОТА
У Бранску прадаюць падробленую згушчонку пад маркай рагачоўскай. Некалькі фальшывых слоікаў жыхар Бранска перадаў на ААТ «Рагачоўскі МКК».
Спецыялісты прадпрыемства з першага погляду вызначылі імітацыю. Яны далі некалькі слушных парад, як не трапіцца на вуду ашуканцаў.
На фірмовай этыкетцы на бакавых швах ёсць надпіс «Асцерагайцеся падробкі!». На дне банкі выціснутая «РАГАЧОЎ * БЕЛАРУСЬ». Акрамя таго, на вечку банкі штампуецца нумар рагачоўскага завода — «М26». Тэрмін прыдатнасці сапраўднай згушчонкі 12 месяцаў. Яго часцяком завышаюць ашуканцы.
Запомніце правільную назва рагачоўскага прадукту — згушчанае суцэльнае малако з цукрам. Дарэчы, у сапраўдным бляшаным слоіку вагой 380 грамаў толькі два інгрэдыенты.
Жыхары расійскіх рэгіёнаў нярэдка сутыкаюцца з такой кантрафактнай прадукцыяй, падкрэслілі ў аддзеле маркетынгу камбіната.