БЕЛ Ł РУС

Абама зноў размаўляў з Пуціным

15.04.2014 / 00:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Абама чарговы раз размаўляў з прэзідэнтам Расіі Пуціным.

«Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму максімальна выкарыстаць наяўныя ў амерыканскага боку магчымасці, каб не дапусціць ужыцця сілы і праліцця крыві ва Украіне», — паведаміла прэс-служба Пуціна.

«З расійскага боку падкрэслена, што пратэставыя выступы ў Данецку, Луганску, Харкаве, Славянску ды іншых гарадах ўкраінскага паўднёвага ўсходу — вынік нежадання і няздольнасці кіраўніцтва ў Кіеве ўлічваць інтарэсы расейскага і расейскамоўнага насельніцтва», — паведамілі ў Крамлі.

«Цяперашнія ўкраінскія ўлады павінны думаць у першую чаргу пра тое, каб рэальна ўцягнуць усе асноўныя палітычныя сілы і рэгіёны ў транспарэнтны працэс выпрацоўкі новай канстытуцыі, якая гарантуе асноўныя правы і свабоды грамадзян, федэратыўны лад краіны і яе пазаблокавы статус», — сказаў расійскі прэзідэнт.

У той жа час Абама выказаў заклапочанасць расійскім умяшаннем на паўднёвым усходзе Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула