БЕЛ Ł РУС

Зорка «Доктара Хаўса» Алівія Уайлд стала мамай

25.04.2014 / 11:27

Знакамітая галівудская актрыса Алівія Уайлд, якая праславілася дзякуючы ролі ў серыяле «Доктар Хаўс», упершыню стала мамай. Яна нарадзіла сына.

Навіной падзялілася сама 30-гадовая мама ў сваім мікраблогу: «Спадарства! Оціс Аляксандр Судзейкіс пакінуў будынак! (будынак — гэта я)». Да паведамлення актрыса прымацавала чорна-белую фатаграфію, на якой можна ўбачыць патыліцу нованароджанага хлопчыка і кавалак твару самой Алівіі.

Хлопчык стаў першынцам у сям'і Алівіі Уайлд і Джэйсана Судзейкіса, якія жывуць разам з лістапада 2011 года. Акцёры пазнаёміліся тры гады таму на здымках тэлешоу Saturday Night Live.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула