БЕЛ Ł РУС

Скрадзены мабільнік даслаў гаспадару фота злодзея

7.05.2014 / 13:28

Мабільны тэлефон, скрадзены ў брытанскім горадзе Колчэстэр, даслаў уласніку фота невядомага мужчыны.

Паліцыя графства Эсэкс цяпер шукае гэтага чалавека, каб пагутарыць з ім.

У чацвер вечарам студэнт шпацыраваў па адным з гарадскіх паркаў, калі з кішэні яго паліто выцягнулі тэлефон HTC.

Мабільнік быў наладжаны так, што аўтаматычна рабіў фота, калі ў яго ўводзяць няправільны пін-код.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што чалавек, які трымаў тэлефон, мог міжволі зрабіць «сэлфі», калі некалькі разоў запар паспрабаваў разблакаваць мабільнік.

Атрымаўшы па электроннай пошце фота, студэнт звярнуўся ў паліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула