БЕЛ Ł РУС

Начальнік ДАІ Пінска арыштаваны за перавышэнне паўнамоцтваў

24.05.2014 / 08:31

Nashaniva.com

Пра гэта са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК Руслана Макарук паведамляе БелТА.

Кіраўнік падраздзялення ДАІ падазраецца ў тым, што ў лютым 2014 даў падначаленаму яму па службе супрацоўніку дарожна-патрульнай службы незаконнае ўказанне, якое выходзіць за межы яго правоў і паўнамоцтваў.

Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа пачатая па ч.3 арт.426 КК - перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Дадзеным артыкулам прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула