Андрэй Дзмітрыеў пра заяву Драко: Мы нікому не закрываем рот
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары Праўду» Ігар Драко выказаў асабістае меркаванне аб сітуацыі ва Украіне.
«Гавары праўду» — грамадскі рух, які аб'ядноўвае розных людзей, і ва ўменні весці дыялог, дыскусіі — наша сіла. Нікому мы не закрываем рот, кожны можа выказаць сваю пазіцыю.
Вось мая пазіцыя, якая супадае з агульнай пазіцыяй кампаніі «Гавары Праўду»:
Мы за незалежную, еўрапейскую адзіную і цэласную Украіну.
Як і за незалежную, еўрапейскую, цэласную Беларусь. Трэба аб'ядноўваць моцныя бакі, а не шукаць выгады ў слабасці суседзяў.
Пра гэта не раз публічна заяўляў лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў - у тым ліку і на нядаўняй сустрэчы ў Варшаве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.