БЕЛ Ł РУС

Тымчук: Баевікі чатыры разы атакавалі ўкраінскія войскі пасля прыпынення агню

21.06.2014 / 09:28

Nashaniva.com

Прэзідэнт Парашэнка абвясціў учора аб прыпыненні агню на тыдзень як першай частцы мірнага плана.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны супраціў», пачынаючы з 22.00 20 чэрвеня тэрарысты ажыццявілі шэраг нападаў на пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі (АТА).

У прыватнасці:

— Баявікі вялі мінамётны абстрэл у бок Расійскай Федэрацыі па пунктах пропуску «Ізварына» і «Успенка». Раненні атрымалі 9 ўкраінскіх памежнікаў.

— З мінамётаў і 30-мм артылерыйскай гарматы абстраляныя пазіцыі сіл АТА каля Краматорскага аэрадрома і на гары Карачун. Нашы эмісары адзначаюць вельмі высокую шчыльнасць агню. Пацярпелых з боку ўкраінскай арміі няма.

— Баявікі, якія прыбылі на двух КамАЗах расійскай вытворчасці, распачалі спробу штурму каманднага пункта вайсковай часткі, дыслакаванай каля населенага пункта Амвросіеўка. Украінскія вайскоўцы не пацярпелі.

— Тэрарысты абстралялі з АГС і мінамётаў блок-пост сіл АТА ў раёне населенага пункта Рубежнае і ў раёне Славянска. Ахвяр з нашага боку няма.

Усе нападу тэрарыстаў былі адбітыя. Прыцэльным агнём знішчаны агнявыя кропкі баевікоў. Колькасць забітых і параненых наймітаў удакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула