БЕЛ Ł РУС

Адыёзны Дзмітрый Кісялёў трапіў у тройку найлепшых тэлевядучых Расіі

28.06.2014 / 11:9

Вядучы праграмы «Цэнтральнае тэлебачанне» на тэлеканале НТВ Вадзім Такмянёў атрымаў ўзнагароду ў намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» расійскай прэміі ТЭФІ, абышоўшы сваіх калег — Дзмітрыя Кісялёва («Весткі тыдня», «Расія-1») і Дзмітрыя Барысава («Першы канал»).

Таксама «Цэнтральнае тэлебачанне» атрымала прыз як найлепшая «Інфармацыйная праграма».

Прэмію за лепшае ток-шоу атрымала праграма «Вячэрні Ургант», а яе вядучы Іван Ургант быў прызнаны найлепшым вядучым забаўляльнай праграмы.

Агулам прэміі былі ўручаны ў 14 намінацыях. Больш за ўсё статуэтак - восем - дасталася «Першым канале», на другім месцы з двума ТЭФІ - НТВ, па адной статуэтцы атрымалі «Расія» і «ТБ Цэнтр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула