БЕЛ Ł РУС

Перадвыбарная цана

29.11.2007 / 18:51

Nashaniva.com

Цана газу на пачатак 2008-га складзе $119,5. Пра гэта заявіў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка на сэмінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады.


Уладзімер Сямашка

Цана расейскага газу для Беларусі ў першым квартале 2008 г. складзе $119,5 за 1 тыс. кубамэтраў.

Пра гэта заявіў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка на сэмінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады.

Паводле яго словаў, пад час перамоваў магчыма зьніжэньне гэтай цаны на $7‑8.

Патрэба Беларусі ў прыродным газе ў наступным годзе ацэньваецца ў 21,5 млрд кубамэтраў.

Аглядальнікі тлумачаць такую фантастычна нізкую цану (сама Расея будзе закупляць газ у Туркменіі за 130 даляраў, а цана паставак для Ўкраіны пагражае скласьці да 200 даляраў) трыма фактарамі. Па-першае, гэта цана за маўчаньне А. Лукашэнкі перад расейскімі выбарамі.

Па-другое, ходзяць чуткі, што беларускі ўрад паабяцаў Расеі прысьпешыць прыватызацыю мазырскае і наваполацкае нафтахіміі ў расейскія рукі. І па-трэцяе гэта плата за палітычны васалітэт Беларусі, якога яна верна трымалася нават у часы газавых канфліктаў. Што характэрна і, магчыма, дае ключ да разуменьня, якая з вэрсіяў правільная, нізкая цана вызначаная на першы квартал 2008 году, пры тым што звычайна дагэтуль акрэсьлівалася цана на цэлы год.

БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула